Вы тут

Дзве птушкафабрыкі Гродзеншчыны сталі самымі прадукцыйнымі ў краіне


Па выніках мінулага года ў пяцёрцы лепшых па аб’ёмах вытворчасці яек і мяса птушкі сталі ТАА «БелЯрШпехт» Гродзенскага раёна і ААТ «Бераставіцкая птушкафабрыка».


pixabay.com

Прадпрыемствы цалкам пакрываюць усе патрэбы насельніцтва рэгіёну, а таксама маюць важкі працэнт у рэспубліканскім аб’ёме.

Па словах Сяргея ГОРНАГА, намесніка начальніка ўпраўлення жывёлагадоўлі і племянной справы аблсяльгасхарча, на Гродзеншчыне 13 птушкагадоўчых арганізацый вырабляюць 13% курыных яек і 11% мяса птушкі ад аб’ёму ўсёй краіны. Па выніках мінулага года яны перавысілі сярэднерэспубліканскія паказчыкі па яйканоскасьці нясушак і сярэднясутачным прыбаўленні куранят-бройлераў.

Так, прадпрыемствам з Гродзенскага раёна было павялічана пагалоўе птушкі, што дазволіла ў бягучым перыядзе ТАА «БелЯрШпехт» атрымаць 159 мільёнаў курыных яек, павялічыўшы вытворчасць на 129% да ўзроўню 2019 года. Прычым, сярэдняя нясушка за год знесла 321 яйка.

У сваю чаргу ААТ «Бераставіцкая птушкафабрыка» у гэты перыяд атрымала 39,5 мільёна яек, у выніку чаго прырост вытворчасці саставіў 102%.

Такім чынам, галоўнай задачай у аблсяльгасхарчы называюць захаванне занятых пазіцый, дзякуючы якім можна падняць эканоміку галіны. У планах у прадпрыемстваў Гродзеншчыны павелічэнне пагалоўя птушак, а таксама мадэрнізацыя тэхнічнай базы і рэканструкцыя памяшканняў.

Напрыклад, каб павялічыць вытворчасць мяса на паўтары-дзве тоны ў год, на Смаргонскай птушкафабрыцы плануецца ўстаноўка дадатковых птушнікаў. Яны размесцяцца на ўжо існуючай пляцоўцы.

Дарэчы, на аб’ёмы вытворчасці птушкагадоўчай прадукцыі значна паўплывала Праграма развіцця птушкагадоўлі ў Рэспубліцы Беларусь у 2011-2015. Згодна з ёй гэтыя прадпрыемствы былі ўдасканалены, што дазволіла атрымліваць у некалькі разоў большыя аб’ёмы яек і мяса птушкі.

Аліса СКІБА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

 Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.

Культура

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Гістарычная памяць — тое, што вызначае будучыню... Здаецца, банальная ісціна, якую не трэба нікому даказваць.