Вы тут

Толькі летась у Беларусі было прынята больш за 730 дзяржаўных стандартаў


На выніковай калегіі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі старшыня гэтага ведамства Валянцін Татарыцкі адзначыў, што за мінулую пяцігодку сістэма Дзяржстандарта практычна з усімі паказчыкамі справілася.


Толькі летась у нашай краіне было прынята больш за 730 дзяржаўных стандартаў. У прыватнасці, былі прыняты 158 СТБ, а таксама 575 ДАСТаў. З іх 106 СТБ і 278 ДАСТаў гарманізаваны з міжнароднымі і еўрапейскімі патрабаваннямі. «Гэта прыстойны ўзровень, які зняў напружанасць па розных кірунках у машынабудаванні, дрэваапрацоўцы і іншых галінах», — заявіў Валянцін Татарыцкі. Асобна старшыня камітэта адзначыў дынаміку росту інвестыцый — 250 % за пяць апошніх гадоў.

Было заўважана, што ўжыванне гарманізаваных стандартаў дае беларускім вытворцам гатовыя тэхнічныя рашэнні, распрацаваныя сусветнымі лідарамі прамысловасці і прызнаныя на міжнародным ці рэгіянальным узроўні. Пры выкарыстанні такіх стандартаў ствараюцца ўмовы для выпуску прадукцыі, канкурэнтаздольнай не толькі на ўнутраным рынку, але і за яго межамі.

Новыя стандарты датычыліся розных галін эканомікі і сацыяльнай сферы. Так, прынята восем дзяржстандартаў, накіраваных на садзейнічанне паэтапнаму зніжэнню выкарыстання палімернай упакоўкі з замяшчэннем яе на экалагічна бяспечную. Гэтыя стандарты датычацца пацвярджэння біяраскладальнасці пластмас і дазволяць стварыць сістэму кантролю пры вытворчасці біяраскладальных матэрыялаў у нашай краіне.

У адпаведнасці з дзяржпраграмай «Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка» на 2016—2020 гады распрацавана 48 праектаў дзяржаўных стандартаў у галіне электратранспарту. Таксама зацверджаны два дзяржстандарты на спартыўныя трэнажоры.

У планах на будучую пяцігодку — развіццё сістэмы фонду стандартаў. Кіраўнік камітэта рэкамендаваў усім галінам, канкрэтным прадпрыемствам актыўна ўключацца ў гэтую работу. І калі ёсць прапановы і ідэі, то такія праекты можна і трэба рэалізоўваць. Ён адзначыў, што прапрацоўваецца пытанне стымулявання суб'ектаў гаспадарання, якія актыўна займаюцца пытаннямі стандартызацыі. Дзяржстандарт мае намер ініцыіраваць стварэнне механізмаў для кампенсацыі дзяржавай часткі выдаткаў кампаній пры фінансаванні такіх распрацовак.

Сёлета прадугледжаны работы па 414 тэмах. Сярод іх — распрацоўка васьмі змяненняў да тэхнічных рэгламентаў ЕАЭС (Мытнага саюза) на парфумерна-касметычную прадукцыю, маркіроўку харчовай прадукцыі, цацкі, машыны і абсталяванне, змазачныя матэрыялы, упакоўку, абмежаванне прымянення небяспечных рэчываў у вырабах электратэхнікі і радыёэлектронікі.

Для розных галін эканомікі будуць распрацаваны 309 дзяржаўных стандартаў (СТБ, ДАСТ) і змяненняў да іх, з якіх 234 будуць гарманізаваны з міжнароднымі і еўрапейскімі стандартамі.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: sb.by

Загаловак у газеце: Каб выходзіць на знешнія рынкі з канкурэнтаздольнай прадукцыяй

Выбар рэдакцыі

Грамадства

10 прадуктаў-антыдэпрэсантаў, якія абавязкова павінны быць на вашым стале

10 прадуктаў-антыдэпрэсантаў, якія абавязкова павінны быць на вашым стале

Добры настрой — гэта падмурак высокай якасці нашага жыцця.

Грамадства

З акцэнтам на вусны. Правільны макіяж для сталых людзей

З акцэнтам на вусны. Правільны макіяж для сталых людзей

Многія жанчыны лічаць, што макіяж ў сталым узросце рабіць не варта, таму што гэта «дадае гадоў».

Культура

Літаратурная вандроўка на Уздзеншчыну. Што цікавага ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі

Літаратурная вандроўка на Уздзеншчыну. Што цікавага ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі

 У сценах установы ў межах літаратурна-музычнай імпрэзы прагучалі вершы і песні.