Мінскі заапарк пачаў працаваць па вясновым графіку, паведамле сайт установы.
«Светлавы дзень павялічыўся, мы вяртаемся да больш працяглага графіку працы — на гадзіну даўжэй», — адзначылі ў заапарку.
Цяпер наведвальнікі могуць патрапіць у заапарк з 10.00 да 19.00 штодня. Касы будуць адкрыты да 18.45.
Мінскі заапарк працуе з 1984 года. У яго калекцыі як экзатычныя жывёлы, так і рэдкія прадстаўнікі фаўны Беларусі. Усяго тут утрымліваюцца каля 2 тыс. жывёл 500 відаў. Наведвальнікаў чакаюць сустрэчы і з новымі насельнікамі заасада, напрыклад, чаротавай кошкай Кацяй.
Па словах работнікаў установы, з зімовай спячкі ўжо выйшлі мядзведзі, прачнуліся барсукі, больш актыўнымі сталі янотападобныя сабакі і яноты.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».