Вы тут

Заўтра пройдзе аўтограф-сесія кнігі «Жыць па-беларуску, думаць па-скандынаўску»


Заўтра пройдзе аўтограф-сесія кнігі «Жыць па-беларуску, думаць па-скандынаўску»  для аматараў падарожжаў у краіны Скандынавіі


3 сакавіка з 17:00 да 19:00 ва ўсіх ахвотных ёсць магчымасць зазірнуць на аўтограф-сесію кнігі Уладзіміра ТКАЧЭНКІ «Жыць па-беларуску, думаць па-скандынаўску», якая адбудзецца ў сталічнай кнігарні «Акадэмкніга» (Мінск, праспект Незалежнасці, 72).

Будзьце ўпэўненыя, што адкрыўшы кнігу, перагарнуўшы некалькі яе старонак, вы абавязкова пажадаеце набыць гэтае выданне. Падарожжа, няхай сабе і віртуальнае, прынясе вам сапраўдную асалоду. А стыль выкладання, многія падрабязнасці, з якімі знаёміць гід па скандынаўскіх краінах Уладзімір Ткачэнка, дазволіць і спланаваць паездку ў адну з багатых на гісторыю, на цікавы прыродны ландшафт краіну, а мо і ва ўсе краіны адразу — у Швецыю, Фінляндыю, Нарвегію.

Расповед дасведчанага знаўцы скандынаўскага жыцця зробіць вашу віртуальную сустрэчу з рознымі гарадамі, прыроднымі аб’ектамі незабыўнай. А яшчэ — кніга можа быць сапраўдным падарункам у пярэдадзень свята 8 сакавіка, падказкай да ажыццяўлення прыгожай мары аб прыгожай паездцы.

Адным словам, спяшайцеся ў «Акадэмкнігу» 3 сакавіка. Пазнаёміцеся з кнігай, набудзеце яе — і яшчэ аўтограф ад Уладзіміра Ткачэнкі атрымаеце.


Выдавецкі дом «Звязда» выконвае падпраграму «Беларусы замежжа» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі». У яе межах, пачынаючы з 2017 года, пабачылі свет сем тамоў у агульнай серыі «Адрасы Беларусі ў свеце».

Вось і сёлета павінна выйсці кніга «Родны небасхіл у сэрцы» у дзвюх частках. У першай будзе ісці расповед пра лёсы нашых суайчыннікаў у Расіі, пра тыя мясціны Расіі, якія так ці іначай звязаны з Беларуссю. Другая частка, другі том — пра беларускую повязь з краінамі Цэнтральнай Азіі — Казахстанам, Кыргызстанам, Туркменістанам, Таджыкістанам, Узбекістанам.

Чытача чакае сустрэча з лёсамі пісьменнікаў, археолагаў, падарожнікаў, вучоных розных спецыяльнасцяў, акцёраў, рэжысёраў, мастакоў, якія засведчылі сябе справамі ў розных старонках свету. Назавём імёны хаця б некаторых нашых суродзічаў, пра якіх расказваюць розныя аўтары, — Мікола Калінковіч, Міхась Карпенка, Зінаіда Марская, Мікіта Брылёў...

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».