Вы тут

Піневіч: Масавая вакцынацыя ад каранавіруса ўсіх жадаючых пачнецца ў красавіку


Вакцынацыю ад каранавіруса ўсіх жадаючых плануюць пачаць у красавіку. Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, перадае тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.


Фота: t.me/minzdravbelarus

Першапачаткова вакцынацыя ад каранавіруса праводзілася тым медработнікам, якія ў гэтым мелі патрэбу і выказалі жаданне.

«Сёння прыйшла партыя 40 тыс. доз другога кампанента вакцыны з Расійскай Федэрацыі. Павінна прыбыць яшчэ адна стотысячная партыя. Раней мы ўжо паведамлялі аб 50 тыс. кітайскіх вакцын», — адзначыў Дзмітрый Піневіч. Ён падкрэсліў, што вакцынацыя ўжо выходзіць за межы медыцынскіх калектываў. У прыватнасці, прышчэпкі атрымліваюць педагагічныя работнікі, ідзе вакцынацыя ў іншых калектывах.

«Масавая вакцынацыя ўсіх жадаючых пачнецца з красавіка. Ніякай праблемы ў гэтым няма. Пакуль запісваем, лічым жадаючых, іх шмат. Прыступім да вакцынацыі, калі атрымаем сваю вакцыну ў больш масавай вытворчасці. Але да гэтага завершым вакцынацыю, як гэта робіць і ўвесь свет, тых, хто ў ёй мае патрэбу больш за ўсіх у рамках сваёй прафесійнай дзейнасці», — расказаў міністр.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».