Вы тут

У Беларусі лясістасць складае 40%. Паказчык маюць намер павялічыць


Сёння лясістасць рэспублікі — больш за 40%. Гэта максімальны паказчык больш чым за 100-гадовы перыяд. Гэты параметр плануецца павялічыць да 42%. Падрабязнасці, як перадае агенцтва «Мінск-Навіны», паведаміў 2 сакавіка падчас прэс-канферэнцыі кансультант упраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Сяргей Сазонаў.


Фота: minsknews.by

Па шэрагу ключавых паказчыкаў (плошча лясоў, лясістасць, запас насаджэнняў у перакладзе на кожнага жыхара краіны) Беларусь уваходзіць у першую дзясятку лясных дзяржаў Еўропы.

— Роля лесу ў жыцці чалавека пераацаніць складана. Здаўна ён з’яўляўся крыніцай рэсурсаў, неабходных для выжывання. Сёння лес выкарыстоўваюцца амаль ва ўсіх сферах жыццядзейнасці — гэта не толькі драўніна, але і тэхніка, сучасныя тэхналогіі, навука, інвестыцыі, ахоўнае забеспячэнне, — сказаў Сазонаў.

У мэтах захавання ў натуральным стане ўнікальных лясных тэрыторый навукоўцамі праводзіцца работа па вывядзенні рэдкіх прыродных ландшафтаў. З 2015 года створана каля 200 падобных біятыпаў плошчай каля 27 га.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».