Вы тут

«Жывёлагадоўлі не хапае спецыялістаў з добрым узроўнем перадавых ведаў»


Гродзенка Юлія Будзько з дзяцінства марыла працаваць з вялікімі жывёламі, таму і паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. Менавіта ад гэтай навучальнай установы яна ўдзельнічала ў VІ Усебеларускім народным сходзе.


Фота Яўгена Пясецкага

«Сёлета я атрымаю дыплом ветэрынарнага ўрача і паеду працаваць у вёску, таму мне было цікава, як будуць развівацца рэгіёны ў нашай краіне, — расказала яна журналісту «Звязды». — Згодна з асноўнымі палажэннямі праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, якія былі ўхваленыя сходам, рэгіянальная палітыка будзе накіравана на павышэнне прывабнасці для жыцця, работы і бізнесу тэрыторый, якія размешчаны за межамі сталіцы і абласных цэнтраў.

Гэта актуальна для моладзі. Я гараджанка, але збіраюся працаваць з вялікімі жывёламі і жыць, прынамсі, у найбліжэйшыя гады, у вёсцы. Таму важна было пачуць, што мясцовая ўлада зможа атрымаць большую свабоду ў распараджэнні маёмасцю і зямельнымі ўчасткамі, а ў жыллёвай палітыцы акцэнт будзе зроблены на падтрымку індывідуальнага будаўніцтва. Пры пэўных умовах з'явіцца магчымасць бясплатна атрымаць участак пад будаўніцтва ўласнага дома. Да таго ж, сярэдні кошт аднаго квадратнага метра жылля, якое будуецца з дзяржаўнай падтрымкай, будзе падтрымлівацца на ўзроўні не вышэй за сярэдні заробак
па краіне.

Зараз праходжу практыку ў СВК «Сынковічы» Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці, ужо трэці раз за гады вучобы працую ў гэтай гаспадарцы. Мне там усё вельмі падабаецца, у тым ліку і ўмовы, якія прапануюць маладым спецыялістам. Хацелася б туды і размеркавацца.

У Сынковічах маладым спецыялістам прапануюць кватэры ці дамы з выгодамі. Да таго ж, гэта аграгарадок, там ёсць дзве крамы, пошта, аптэка, школа, дзіцячы садок, дом культуры.

Малочнатаварны комплекс, на якім працую, мае найсучаснае абсталяванне. У ім створаныя добрыя ўмовы для жывёл, пастаянна павышаецца прафесіянальны ўзровень спецыялістаў, аддаецца дастатковая ўвага інтарэсам моладзі.

Але я была і ў гаспадарках, дзе ўсё не так добра. На мой погляд, галоўнае, чаго не хапае жывёлагадоўлі нашай краіны — спецыялістаў з добрым узроўнем перадавых ведаў. У той жа ветэрынарыі — ведання найноўшых прэпаратаў».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.