Вы тут

Чакаецца мокры снег і невялікі мароз


З першых дзён вясны да нас прыйшло яснае сонца і стала сапраўды цёпла. Мінулы люты, нягледзячы на адліжнае надвор'е ў канцы месяца, аказаўся на 1-3 градусы халаднейшы, чым звычайна. Ападкаў у многіх раёнах Беларусі выпала блізка да месячнай нормы, толькі месцамі па Гомельскай і ўсходзе Магілёўскай вобласці іх было з лішкам — каля дзвюх лютаўскіх нормаў. А вось у першы тыдзень сакавіка чакаецца да 11 цяпла, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У другі дзень вясны на большай частцы краіны будзе без ападкаў, толькі ўдзень па паўночным усходзе месцамі пройдуць кароткачасовыя мокры снег і дождж. Вецер заходні, удзень парывісты. Максімальна паветра будзе прагравацца да плюс 3—9 градусаў. У сераду Беларусь застанецца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Аблокаў стане менш. Істотных ападкаў не чакаецца. Уначы і раніцай чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны, па паўночным усходзе краіны парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 4 градусаў да 1 цяпла, удзень будзе ад 3 да 10 градусаў вышэй за нуль.

У чацвер уначы надвор'е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, у ранішнія і дзённыя гадзіны адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту, які ссоўваецца з боку Балтыйскага мора. Павялічыцца і стане больш шчыльнай воблачнасць. Уначы будзе пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень на большай частцы краіны пройдзе кароткачасовы снег, месцамі мокры снег. Ноччу і раніцай чакаюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні парывісты. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны чакаецца ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень паветра прагрэецца да 2—8 цяпла, па поўдні — да плюс 11 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, бліжэй да канца тыдня сітуацыя ў атмасферы зменіцца. У пятніцу праз нашу краіну чакаецца перамяшчэнне халоднага франтальнага радзела. Уначы на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, па поўдні з дажджом. Вецер паўднёва-заходні слабы, удзень парывісты. У асобных раёнах будзе слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—7 марозу, па поўдні — ад нуля да 1 цяпла. У дзённыя гадзіны тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. У найбліжэйшыя выхадныя чакаецца зімовы характар надвор'я. У асобных раёнах краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».