Вы тут

Брэст упрыгожваюць да 8 сакавіка


У Гарадскім садзе зараз манціруецца кампазіцыя ў выглядзе аграмаднай васьмёркі — паведамляе ў тэлеграм-канале старшыня гарвыканкама Аляксандр РАГАЧУК.


Васьмёрка, упрыгожаная кветкамі, застанецца ў парку ў якасці аднаго з элементаў і будзе нагадваць пра жаночае свята ў любую пару года. Так прынамсі вырашылі мужчыны-камунальнікі. Гэтая кампазіцыя абяцае стаць папулярнай фотазонай, асабліва ў бліжэйшыя святочныя дні.

Ну а галоўны атрыбут свята — жывыя кветкі — можна будзе купіць пачынаючы з 5 сакавіка на 70 пляцоўках ва ўсіх раёнах горада. Падрыхтаваны да рэалізацыі 47 відаў цюльпанаў, гіяцынты, крокусы, прымулы, цыкламены, ранункулюсы, — усе названыя кветкі вырашчаны ў Брэсце. Усяго ж на кветкавых кірмашах прадукцыю прапануюць каля 400 гандляроў.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота з тэлеграм-канала Аляксандра Рагачука

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.