Вы тут

У Краснаярску школьнікі, як мяркуецца, атруціліся салатамі. Колькасць пацярпелых узрасла да 91


Колькасць школьнікаў, якія, як мяркуецца, атруціліся салатамі ў Краснаярску, вырасла да 91, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу ўрада Краснаярскага края.


Раней рэгіянальнае ўпраўленне Расспажыўнагляду паведамляла, што зарэгістравана больш за 70 выпадкаў іерсініёзнай інфекцыі з папярэднім дыягназам «псеўдатуберкулёз». Пацярпелі дзеці ад 7 да 14 гадоў. Паводле даных ведамства, мяркуемы фактар перадачы ўзбуджальніка іерсініёзнай інфекцыі — салаты, прыгатаваныя з парушэннем тэхналагічнага працэсу.

«З 18 лютага па 1 сакавіка ў Краснаярску зарэгістраваны 91 выпадак захворвання на іерсініёз сярод вучняў ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў у 25 школах. Праверка таксама паказала, што ДНК узбуджальніка іерсініёзу выяўлена ў сутачных пробах салатаў і ў пробах агародніннай прадукцыі ад пастаўшчыка», — паведамілі ў прэс-службе.

Паводле даных Міністэрства аховы здароўя РФ, у стацыянарах у стане сярэдняй цяжкасці знаходзяцца 56 чалавек. Па ўсіх выпадках атручэння вядуцца службовыя праверкі. Ва ўсіх школах Краснаярска прыпынена гатаванне страў з сырых агародніны і фруктаў без тэрмічнай апрацоўкі.

Прэв’ю: sreda24.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?