Вы тут

3 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень дзікай прыроды


Сёлета ён пройдзе пад лозунгам «Лясы і сродкі да існавання: забяспечыць людзей і захаваць планету!», паведамляе Мінпрыроды.


Гэты Дзень закліканы падкрэсліць цэнтральную ролю лясоў і экасістэм у забеспячэнні сродкаў да існавання сотняў мільёнаў людзей ва ўсім свеце і асабліва суполак карэнных народаў, якія маюць гістарычныя сувязі з лясістымі і прылеглымі да іх раёнамі. Тэма Дня пераклікаецца з мэтамі ААН у галіне ўстойлівага развіцця і шырокамаштабнымі абавязацельствамі па барацьбе з беднасцю, забеспячэнню ўстойлівага выкарыстання рэсурсаў і захаванні жыцця на сушы.

З лясамі звязана існаванне асноўнай долі біялагічнай разнастайнасці Зямлі — разнастайнасці існуючых на нашай планеце жывых арганізмаў і экасістэм. Лясы з'яўляюцца галоўнай асяродкам існавання прыкладна для трох чвэрцяў усіх відаў раслін, жывёл і грыбоў, якія існуюць на нашай планеце, і большасць гэтых відаў без лесу існаваць проста не можа. Захаванне разнастайнасці лясоў Зямлі, і ў першую чаргу — дзікіх лясоў, якія да гэтага часу жывуць па законах дзікай прыроды пры мінімальным умяшанні чалавека — мае ключавое значэнне для захавання ўсёй разнастайнасці жыцця.

Ад 200 да 350 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце жывуць у лясістых раёнах або побач з імі, спадзеючыся на розныя экасістэмныя паслугі, што забяспечваюцца лясамі, для атрымання сродкаў да існавання і задавальнення сваіх самых элементарных патрэб, уключаючы прадукты харчавання, жыллё, энергію і лекі.

У Беларусі лясы з'яўляюцца адным з асноўных аднаўляльных прыродных рэсурсаў і найважнейшых нацыянальных багаццяў. Лясы і лясныя рэсурсы маюць вялікае значэнне для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, забеспячэння яе эканамічнай, энергетычнай, экалагічнай і харчовай бяспекі. Па шэрагу ключавых паказчыкаў, якія характарызуюць лясны фонд (лясістасць тэрыторыі, плошча лясоў і запас растучай драўніны ў пераліку на аднаго жыхара), Беларусь уваходзіць у першую дзясятку лясных дзяржаў Еўропы.

У выніку мэтанакіраванай работы лесаводаў з 1994 года палепшыліся асноўныя колькасныя і якасныя паказчыкі лясоў. Лясістасць краны блізкая да аптымальнай і складае 40,1 працэнта. За апошнія 60 гадоў лясістасць павялічылася амаль удвая і дасягнула максімальнага значэння за больш чым стогадовы перыяд (1901 год — 37,6 працэнта) і ў цяперашні час працягвае расці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.

Грамадства

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Якой сёння павінна быць маладзёжная газета? Пра што і як размаўляць з моладдзю?

Грамадства

«Верагоднасць угадвання на ЦТ зніжаецца»

«Верагоднасць угадвання на ЦТ зніжаецца»

15 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку чатыры абсалютна новыя, па якіх падрыхтоўка раней нідзе не вялася, адкрыюцца сёлета ў беларускіх ВНУ.