Вы тут

Адкрыты ўрок для будучых будаўнікоў правялі на будпляцоўцы ў Гомелі


У Гомелі на будпляцоўцы новага корпуса бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі правялі адкрыты ўрок для будучых будаўнікоў.


Сёння ў абласным цэнтры работы па ўзвядзенні гэтага сацыяльна значнага аб’екта вядуцца ў кругласутачным рэжыме. Прынамсі, расчышчаць пляцоўку для будоўлі новага корпусу ўстановы аховы здароўя пачалі летась, у лістападзе. У цяперашні час гатовы нулявы паверх, працягваецца пракладка інжынерных сетак. Паглядзець на работу прафесіяналаў на аб’ект прыйшла будучая змена — навучэнцы Гомельскага дзяржаўнага дарожна-будаўнічага каледжа імя Ленінскага камсамола Беларусі. Яны засвойвалі практыку бетанавання, вязкі арматуры і ўстаноўкі апалубкі.

— Такі фармат работы з навучэнцамі будаўнічай галіны стаў для нас ужо традыцыйным. Раней выязныя заняткі праводзілі раз у тры тыдні. Летась з-за пандэміі гэтую практыку прыпынілі, але зараз аднаўляем, — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Будаўнічы трэст № 14» Дзмітрый Мурашка. Увогуле прадпрыемства імкнецца стала праводзіць практыкаарыентаваную работу з навучэнцамі ўстаноў адукацыі, якія рыхтуюць будучых будаўнікоў. У адкрытым уроку на будпляцоўцы новага корпуса бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі бралі ўдзел 20 навучэнцаў дарожна-будаўнічага каледжа. Такія заняткі, упэўненыя спецыялісты, спрыяюць умацаванню тэарэтычных ведаў і павышэнню якасці адукацыі.

— Вядома, практыка для нас мае вялікае значэнне, — падзяліўся другакурснік, навучэнец каледжа па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» Яўген Сняжкоў — Перш чым трапілі на аб’ект, мы прайшлі інструктаж, атрымалі каскі, з усім азнаёміліся. Лічу, што гэта выдатная пляцоўка для навучання. 

Між тым, будучы корпус бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Гомелі пасля ўзвядзення будзе ўяўляць сабой будынак папераменнай паверхавасці. У ім размесцяцца прыёмна-дыягнастычнае аддзяленне, а таксама аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі, уралогіі. Новы корпус бальніцы з дзеючым злучыць пераходная галерэя.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.

Грамадства

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Якой сёння павінна быць маладзёжная газета? Пра што і як размаўляць з моладдзю?

Грамадства

«Верагоднасць угадвання на ЦТ зніжаецца»

«Верагоднасць угадвання на ЦТ зніжаецца»

15 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку чатыры абсалютна новыя, па якіх падрыхтоўка раней нідзе не вялася, адкрыюцца сёлета ў беларускіх ВНУ.