Вы тут

Акадэмія МУС рыхтуецца да Дня міліцыі


Да Дня міліцыі ў Палацы Рэспублікі запланаваны святочны канцэрт. Шэраг нумароў у ім прэзентуюць навучэнцы Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў. Пра тое, як кузня маладых міліцэйскіх кадраў рыхтуецца да свята, «Звяздзе» расказаў начальнік цэнтра культурна-выхаваўчай работы падпалкоўнік міліцыі Юрый Гуляка.


— Калі да нас паступаюць першакурснікі, мы імкнёмся абудзіць у іх творчы пачатак і яго разнапланава развіць. Справа ў тым, што вельмі мала прыходзіць абітурыентаў, якія маюць адпаведную адукацыю. Таму мы робім стаўку на самадзейнасць і, трэба сказаць, атрымліваецца вельмі нядрэнна. Напрыклад, падрыхтоўка да Дня міліцыі пачынаецца адразу ж пасля папярэдняга свята і доўжыцца каля года. Напрацоўваецца новы рэпертуар, а часам у гэтых сценах нараджаюцца і новыя песні. У гэтым нам дапамагаюць прафесійныя балетмайстры, харэографы, сцэнографы. Нашы курсанты вучацца рухацца на сцэне і мінімальнаму набору танцаў — вальсу, мазурцы, менуэту. Гэтыя навыкі дапамогуць ім не толькі падчас выступлення. Напрыклад, яны змогуць быць вядучымі на мерапрыемствах у сваёй альма-матар, — заўважыў Юрый Гуляка.

Акрамя творчых здабыткаў, курсанты Акадэміі МУС прадэманструюць і прафесійныя навыкі. Напрыклад, зараз да выступлення рыхтуецца група рукапашнага бою. Мяркуецца, што яна пакажа тры нумары.

— Сёлета праграма будзе крыху адрознівацца ад мінулагодняй, але менавіта як, пакуль застанецца сакрэтам. Магу сказаць толькі адно: будзе вельмі відовішчна. Але мы стараемся не паўтарацца, — адзначыў Юрый Гуляка.

Напрыклад, у мінулыя гады гледачы канцэрта маглі ўбачыць нумары са спецтэхнікай. Аўтамабілі падымаліся на сцэну на спецыяльных пандусных ліфтах. Байцы спецыяльных падраздзяленняў пры дапамозе адмысловых прылад імітавалі дэсантаванне з вышыні.

— Сёлета мы прынялі рашэнне максімальна задзейнічаць першакурснікаў, — працягвае Юрый Гуляка. — Справа ў тым, што курсанты чацвёртага курса зараз праходзяць практыку, а друга- і трэцякурснікі знаходзяцца на адпачынку. Першакурснікі якраз вярнуліся з вакацый. Усяго ў розных нумарах будзе задзейнічана каля паўсотні чалавек. Некалькі рэпетыцый ужо прайшло ў Палацы Рэспублікі. Аднак пачынаюцца яны менавіта ў гэтых сценах.

Актавая зала Акадэміі МУС, у якой працуюць культарганізатар і прафесійны гукааператар, укамплектавана сучаснай гукавой і асвятляльнай сістэмамі. Рэстаўрацыя старога клуба скончылася да 60-годдзя заснавання навучальнай установы. Імі можна дыстанцыйна кіраваць прама з аператарскай. Дарэчы, 1 сакавіка ў ёй выступіў духавы аркестр ГУУС Мінгарвыканкама. Цікавы факт: партэр актавай залы знаходзіцца глыбей, чым размешчаная побач станцыя метро «Плошча Перамогі».

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Вальс і рукапашны бой

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».