Вы тут

Віншаванне Міністра ўнутраных спраў


Напярэдадні Дня міліцыі з прафесійным святам беларускіх праваахоўнікаў павіншаваў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, паведамілі ў прэс-службе ведамства.


— Ужо больш за стагоддзе беларуская міліцыя з'яўляецца надзейнай апорай дзяржавы і абаронай для народа, заўсёды знаходзячыся на перадавой барацьбы з крымінальнымі праявамі. Сёння наша краіна перажывае складаны этап развіцця, звязаны з абаронай суверэнітэту і барацьбой з наступствамі пандэміі каранавіруса. Калейдаскоп падзей 2020 года стаў экзаменам для людзей у форме, — сказана ў віншаванні.

Іван Кубракоў адзначыў, што супрацоўнікі і вайскоўцы сістэмы МУС словам і справай даказалі вернасць прысязе, народу і дзяржаве:

— У тым, што Беларусь не паўтарыла сумнага лёсу некаторых краін, немалая заслуга нашага ведамства. Мы з вамі забяспечылі парадак і стабільнасць на вуліцах, не дапусцілі грамадзянскага расколу і самавольства з боку радыкальных элементаў, — сказаў Іван Кубракоў.

Міністр унутраных спраў выказаў словы падзякі родным і блізкім міліцыянераў і вайскоўцаў:

— Цяплом сваіх сэрцаў вы ў патрэбны момант падтрымалі сваіх мужоў, сыноў, бацькоў, братоў, забяспечыўшы надзейны тыл. Для ўсіх нас вельмі важныя вашы ўдзел і ўвага, а таксама непахісная вера ў перамогу дабра над злом.

Кіраўнік ведамства адзначыў і непарушнасць сувязі ветэранаў праваахоўных органаў, і тых, хто нясе службу сёння:

— Яны плячо ў плячо з дзеючымі супрацоўнікамі міліцыі выступілі супраць спроб развалу краіны. Іх узважаная і мудрая пазіцыя ў гэтай сітуацыі вартая павагі і служыць прыкладам.

Іван Кубракоў пажадаў шчасця, здароўя, міру і дабрабыту ў сем'ях. А разам з тым і далей прафесійна і плённа працаваць на карысць Айчыне, гарантуючы бяспеку людзей і іх спакойнае жыццё.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Надзейны парадак і стабільнасць

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.