Вы тут

Футбалісты «Шахцёра» ўпершыню сталі ўладальнікамі Суперкубка Беларусі


Футбалісты салігорскага «Шахцёра» ўпершыню сталі ўладальнікамі Суперкубка Беларусі, перадае БелТА.


Фота: БелТА.

Учора ў паядынку за першы трафей новага сезону на полі ФК «Мінск» чэмпіёны краіны адолелі ўладальніка Кубка барысаўскі БАТЭ ў серыі пасляматчавых пенальці. У першым тайме перавага была на баку барысаўчан, салігорскія футбалісты адказвалі вострымі контратакамі, але нікому не ўдалося дабіцца поспеху. Пасля перапынку «Шахцёр» стаў дзейнічаць больш агрэсіўна, прымусіўшы барысаўчан абараняцца. Аднак у асноўны час лік так і не быў адкрыты — нічыя 0:0. У серыі пасляматчавых пенальці поспех быў на баку «Шахцёра» — 5:4. Героем серыі стаў галкіпер салігорскай дружыны Аляксандр Гутар, які адбіў два ўдары, а потым сам забіў вырашальны пенальці.

Футбалісты БАТЭ больш за ўсіх выйгравалі Суперкубак — 7 разоў (2010, 2011, 2013-2017). Салігорскі «Шахцёр» да гэтага тройчы беспаспяхова аспрэчваў трафей. Тройчы Суперкубак брала брэсцкае «Дынама» (2018-2020), а ў 2012-м яго заваявалі футбалісты «Гомеля».

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.