Вы тут

У Мінску адкрыецца выстава да юбілею Кандрата Крапівы і часопіса «Вожык»


Часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Беларуская сатыра» да 125-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы і 80-годдзя часопіса «Вожык» адкрыецца 5 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, паведамляе​ БЕЛТА.


«Сярод многіх відаў мастацтва сатырычная літаратура займае асаблівае месца. Дасціпны жарт, трапны верш, выкрывальны фельетон, востры подпіс пад малюнкам заўсёды выклікаюць у чытача вялікую цікавасць, да іх ён ніколі не застанецца абыякавым. Сатырычнае слова заўсёды дасягае сваёй мэты», - сказалі арганізатары.

У экспазіцыі прадставяць партрэты, фатаграфіі і асабістыя рэчы Кандрата Крапівы, эпісталярыі, кнігі з аўтографамі, рукапісы, а таксама розныя нумары часопіса «Вожык». У адкрыцці выставы прымуць удзел сваякі Кандрата Крапівы і супрацоўнікі рэдакцыі часопіса «Вожык» на чале з галоўным рэдактарам Юліяй Зарэцкай, а таксама вядомыя беларускія мастакі і пісьменнікі.

Творчасць Кандрата Крапівы, з імем якога звязана фарміраванне сатырычнага плыні ў нацыянальнай літаратуры, непарыўна з часопісам «Вожык». З пачатку існавання - ліпеня 1941 г. - пісьменнік быў галоўным рэдактарам агітплаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», а са снежня 1945 года ўзначальваў часопіс сатыры і гумару «Вожык». «Сёння сатырычны часопіс "Вожык" уваходзіць у склад выдавецкага дома "Звязда", штомесяц выдаецца ў Мінску і ў гэтым годзе святкуе сваё 80-годдзе. Ён застаецца старэйшым і адзіным у краіне дзяржаўным выданнем у галіне сатыры і гумару. Усё лепшае, што створана беларускімі пісьменнікамі і мастакамі-карыкатурыстамі ў сатыры і гумары, прайшло праз "Вожык". У ім друкаваліся, без перабольшання, усе беларускія класікі», - адзначылі ў музеі.

Выстава будзе доўжыцца да 3 мая.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?