Вы тут

У Віцебску конкурс «Грацыя International» збярэ ўдзельніц з дзевяці краін


Фінал II Адкрытага конкурсу нацыянальных культур, творчасці і прыгажосці «Грацыя International» адбудзецца 18 сакавіка ў канцэртнай зале «Віцебск», паведамілі БелТА ў гарадскім Цэнтры культуры.


У гэтым годзе конкурс пашырыў межы — яго ўдзельніцамі стануць дзяўчаты з дзевяці краін. Гэта прадстаўніцы Азербайджана, Беларусі, Індыі, Кітая, Конга, Туркменістана, Узбекістана, Шры-Ланкі і ПАР. Дзяўчыны вучацца ў вышэйшых навучальных установах Беларусі. У іх ліку Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, ВДУ імя П.М. Машэрава, Віцебскі медыцынскі ўніверсітэт, БДУІР і Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.

Фінал конкурсу нацыянальных культур, творчасці і прыгажосці падзеліцца на два этапы. Першы этап і першае конкурснае выпрабаванне — нацыянальная страва. У другім удзельніцам трэба будзе паказаць свае здольнасці ў прамоўніцкім майстэрстве, творчым конкурсе і дэфіле. У склад журы ўвойдуць прадстаўнікі культурных устаноў, бізнесу, СМІ, гарадской улады, дызайнеры і іншыя.

Падчас спаборніцтва дзяўчыны будуць змагацца за перамогу ў намінацыях «Міс Грацыя International», «I Віцэ-міс» і «II Віцэ-міс».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дружыннікі выходзяць на дзяжурства... А разам з імі — і карэспандэнт «Звязды»

Дружыннікі выходзяць на дзяжурства... А разам з імі — і карэспандэнт «Звязды»

Кожны замацаваны за сваім участковым, у кожнага свая зона адказнасці.

Грамадства

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.