Вы тут

5 сакавіка ў НЦСМ адкрыецца выстава расійскага мастака Антона Кетава «Лініі і вуглы»


5 сакавіка ў 17:00 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца адкрыццё выставы расійскага мастака Антона Кетава «Лініі і вуглы». Адкрыццё адбудзецца пры ўдзеле самога мастака, паведамілі ў цэнтры.


У сваіх аб'ектах і кампазіцыях Антон Кетаў спрабуе зазірнуць у свет будучыні з яго новай тэхнічнай эстэтыкай. Яны нагадваюць мадэлі лятучых гарадоў-станцый, складаныя механізмы або нерэалізаваныя архітэктурныя праекты. Выстава з'яўляецца вынікам асэнсавання вопыту авангардных плыняў, мастакоў, архітэктараў і філосафаў пачатку XX стагоддзя. У прыватнасці, працы былі натхнёныя знакамітым праектам лятаючага горада Георгія Круцікава і ідэямі Канстанціна Цыялкоўскага, дынамічным жывапісам Казіміра Малевіча, а таксама ідэямі авангардыстаў пра будучыню на далёкіх планетах.

Антон Кетаў стварае свет будучыні ў традыцыях авангарду. На выставе ў НЦСМ можна будзе ўбачыць працы 2017-2020 гадоў.

Пры стварэнні прасторавых, рэльефных кампазіцый мастак прымяняе свой тэатральны вопыт (у 1995-1999 гадах Антон Кетаў працаваў у тэатральных майстэрнях пад кіраўніцтвам мастака Мікалая Цітова) і выкарыстоўвае тэхналогіі вырабу дэкарацый, што істотна адрозніваецца ад традыцыйных мастацкіх метадаў.

Праект «Лініі і вуглы» — пра гарманічнае асяроддзе і спробы адысці ад засмечанай прасторы ў нашым недасканалым свеце.

Антон Кетаў — жывапісец, графік, скульптар. Нарадзіўся ў 1978 г. у Маскве. Скончыў Вышэйшую тэатральную вучэльню ім. Б.В.Шчукіна і Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі. Выстаўляўся ў Расіі, Францыі, Бельгіі, Кітаі, Італіі, Грэцыі, Швецыі, Іспаніі. Займаецца таксама афармленнем выстаў і стварэннем музейных экспазіцый.

Выстава будзе доўжыцца па 2 мая.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.