Вы тут

У Магілёве абвясцілі конкурс на лепшую шпакоўню


Конкурс «Хатка для птушак» у першы дзень вясны абвясціў магілёўскі парк у Падніколлі. Лепшым будаўнікам шпакоўняў уручаць грашовыя прызы і дыпломы, паведамілі на сайце тэлерыдыёкампаніі «Магілёў».


pixabay.com

Удзельнікамі могуць стаць жыхары абласнога цэнтра любога ўзросту. Для гэтага трэба сваімі рукамі змайстраваць для птушак экалагічны домік і на працягу сакавіка падаць яго на суд журы, паведаміў начальнік участка парку ў Падніколле Юрый Макацарыя.

Шпакоўні будуць ацэньваць па некалькіх крытэрыях: функцыянальнасць, акуратнасць выканання, мастацка-эстэтычнае ўспрыманне і арыгінальнасць творчага рашэння. А яшчэ домік павінен адказваць стандартам жылля для птушак: матэрыял вырабу — драўніна лісцяных парод. Дапускаецца ўпрыгожванне дэкаратыўнымі элементамі. Гатовы домік павінен мець усе неабходныя прыстасаванні, каб яго можна было надзейна замацаваць на дрэве пры дапамозе вяровак.

1 красавіка — у Міжнародны дзень птушак — падвядуць вынікі конкурсу «Хатка для птушак» і арганізуюць выставу работ на цэнтральнай алеі. Пасля шпакоўні размесцяць на тэрыторыі парку.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.