Вы тут

Новую мутацыю каранавіруса ўпершыню знайшлі ў нованароджанага


Новую мутацыю каранавіруса, якая атрымала назву A107G, знайшлі ў нованароджанага ў Швецыі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на The Conversation.


Па дадзеных выдання, цяжарную жанчыну шпіталізавалі ў Мальме з-за моцных боляў у жываце. У ходзе абследавання высветлілася, што ў малога знізілася сэрцабіцце, і лекары прынялі рашэнне рабіць кесарава сячэнне.

Аперацыя прайшла паспяхова. У маці і немаўляці ўзялі тэст на COVID-19 — у абодвух вынік быў станоўчым.

Вывучаючы сітуацыю, якая склалася, спецыялісты прыйшлі да высновы, што малы заразіўся яшчэ да нараджэння.

Пры гэтым па выніках першых аналізаў вірусы ў маці і дзіцяці былі ідэнтычныя, але праз некалькі дзён дактары выявілі змены ў папуляцыі інфекцыі ў нованароджанага. Новы штам выявіўся ў дзіцяці ўсяго праз 5 дзён пасля нараджэння.

Урачы мяркуюць, што вірус мог мутаваць з-за кантакту з вонкавым асяроддзем пасля выцягвання з нутробы маці.

На дадзены момант і маці, і малы абсалютна здаровыя. У абодвух захворванне працякала ў лёгкай форме. Пры гэтым лекары звярнулі ўвагу на тое, што абарону малышу забяспечыла яго ўласная імунная сістэма, так як у грудным малацэ жанчыны не было знойдзена антыцелаў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.