Вы тут

За хабар затрымалі дырэктара і начальніка бюро камерцыйнага аддзела філіяла «Атланта»


Учора, 1 сакавіка, у Баранавічах супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС падчас атрымання незаконнага грашовага ўзнагароджання затрымалі дырэктара Баранавіцкага станкабудаўнічага завода (філіял ЗАТ «Атлант») і начальніка бюро камерцыйнага аддзела, паведамілі ў прэс-службе МУС.


«Кіраўнік прадпрыемства спрабаваў схавацца ад праваахоўнікаў у прыбіральні працоўнага кабінета і пазбавіцца ад грошай. Тым не менш наяўныя ўдалося канфіскаваць. У змоўшчыка грошы апынуліся як у расійскіх рублях, так і ў амерыканскіх доларах» — распавялі ў МУС.

Устаноўлена, што мужчыны атрымалі хабар ад прадстаўніка чалябінскай фірмы за своечасовае выкананне дагавораў паставак металавырабаў. Паводле інфармацыі ГУБАЗіК, работнікі айчыннага завода маглі атрымліваць «адкаты» штогод у выглядзе працэнта ад сумы тавараабароту. Як правіла, рабілася гэта праз трох-чатырох пасрэднікаў.

Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальныя справы па ч.2 арт. 430 (атрыманне хабару ў буйным памеры). Падазраваныя змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Цяпер праводзяцца аператыўна-следчыя дзеянні, накіраваныя на ўстанаўленне іншых удзельнікаў і фактаў супрацьпраўнай дзейнасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».