З мая 2020 года ў чатырох санаторыях Мінпрацы і сацабароны для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў — «Бярэзіна», «Ясельда», «Белая вежа», «Вяжуці» — прайшлі далечванне і пазачарговае санаторна-курортнае аздараўленне 1102 пажылых грамадзяніна і інваліда, якія перанеслі асацыяваную з COVID-19 пнеўманію, паведамілі ў ведамстве.
«Бясплатна далячыцца на працягу перыяду да двух тыдняў можна было ў санаторыях “Бярэзіна” (з мая па ліпень) і “Вяжуці” (з мая па жнівень). Этап далечвання прайшлі 475 пажылых грамадзян і інвалідаў. З ліпеня 2020 года непрацуючым ветэранам працы і інвалідам I і II групы, якія перанеслі асацыяваную з COVID-19 пнеўманію, праз месяц пасля іх акрыяння прадастаўлена права на пазачарговае санаторна-курортнае лячэнне ў санаторыях міністэрства. Такім правам ужо скарысталіся 627 пажылых грамадзян і інвалідаў», - удакладнілі ў Мінпрацы.
Непрацуючым інвалідам I і II групы пуцёўкі падаюцца бясплатна, ветэранам працы — па ільготным кошце (як правіла, 15-20% ад кошту пуцёўкі ў залежнасці ад даходу і сезону).
Па атрыманне пуцёўкі неабходна звяртацца да спецыялістаў прадстаўніцтваў Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па месцы жыхарства. Пры гэтым акрамя заявы трэба прадставіць меддаведку пра стан здароўя, якая пацвярджае патрэбнасць у санаторна-курортным лячэнні, з указаннем звестак аб перанесенай пнеўманіі, асацыяванай з інфекцыяй COVID-19. Яшчэ патрабуецца копія працоўнай кніжкі, пенсійнага пасведчання або пасведчання інваліда.
Гістарычная памяць — тое, што вызначае будучыню... Здаецца, банальная ісціна, якую не трэба нікому даказваць.
Добры настрой — гэта падмурак высокай якасці нашага жыцця.
Многія жанчыны лічаць, што макіяж ў сталым узросце рабіць не варта, таму што гэта «дадае гадоў».
У сценах установы ў межах літаратурна-музычнай імпрэзы прагучалі вершы і песні.