Вы тут

Сёлета плануецца працаўладкаваць у будатрады не менш за 25 тыс. чалавек


Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі 3 сакавіка дае старт промапраекту «Выбіраем студатрад!», падчас якога ва ўсёй краіне пачнецца запіс моладзі ў шэрагі студэнцкіх атрадаў для працы ў трэцім працоўным семестры 2021 г. Сёлета плануецца працаўладкаваць не менш за 25 тыс. чалавек, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў грамадскай арганізацыі.


Фота з архіву. Аўтар: Ганна Занкавіч.

У гэты дзень штабы працоўных спраў пярвічных арганізацый БРСМ устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі правядуць у ВНУ і ССНУ рэкламную кампанію: арганізуюць інтэрактыўныя выставы, што папулярызуюць студатрадаўскі рух.

Кожны жадаючы можа запоўніць анкету для ўдзелу ў студатрадах і адзначыць свае перавагі па профілі (студэнцкі, педагагічны, будаўнічы, сервісны, медыцынскі, вытворчы, экалагічны, сельскагаспадарчы атрад), аб'екту, відах работ, памеры зарплаты.

Падобныя мерапрыемствы пройдуць з сакавіка па ліпень штотыдзень. У сталіцы старт ім даюць Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі, факультэт геаграфіі і геаінфарматыцы БДУ, Беларускі дзяржаўны аграрны універсітэт, БНТУ — там рэкламныя кампаніі адбудуцца 3 сакавіка.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.