Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 3 сакавіка ў Беларусі зарэгістраваны 290 447 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Прырост за суткі склаў 1311 выпадкаў.
280 766 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравела 1316 пацыентаў.
Усяго праведзена 4 933 973 тэста на каранавірус.
Памерла 2 002 пацыента з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 114,8 млн чалавек, пры гэтым больш за 2,5 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 28,7 млн заражаных, Індыя — больш за 11,1 млн, Бразілія — больш за 10,6 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага 2020 года ў іранскага студэнта БНТУ.
Прэв’ю: rfi.fr
Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.
Але пра ўсё тое — па парадку.
Гістарычная памяць — тое, што вызначае будучыню... Здаецца, банальная ісціна, якую не трэба нікому даказваць.
Адбылася сумесная прэс-канферэнцыя.