Вы тут

Заканадаўства аб дзяржаўнай статыстыцы будзе зменена


Заканадаўства аб дзяржаўнай статыстыцы будзе зменена — чакаецца распрацоўка плана адпаведных мерапрыемстваў, паведамляе belstat.gov.by


Нацыянальны статыстычны камітэт на пашыранай калегіі падвёў вынікі дзейнасці органаў дзяржаўнай статыстыкі ў 2020 годзе. Як адзначыла старшыня камітэта Іна Мядзведзева, мінулы год стаў асаблівым — COVID-19 навучыў працаваць у новых умовах і паказаў, наколькі важныя аўтаматызацыя ўсіх статыстычных працэсаў, развіццё электронных камунікацый і пошук новых крыніц дадзеных. У той жа час год быў знамянальным для органаў дзяржстатыстыкі Беларусі, якія адсвяткавалі свой векавы юбілей.

Кіраўнік Белстата звярнула ўвагу, што пасля ўнясення апошніх змяненняў у Закон «Аб дзяржаўнай статыстыцы» прайшло 5 гадоў, сёння наспела неабходнасць ва ўдасканаленні прававой асновы дзяржаўнай статыстыкі.

Для арганізацыі гэтай работы з удзелам дзяржорганаў праведзены прававы маніторынг. Распрацаваны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы законапраекта. Прадугледжваюцца ўдакладненне выкарыстоўваемай тэрміналогіі і фармату прадстаўлення справаздачнасці, пашырэнне правоў і абавязкаў іншых вытворцаў статыстыкі, забеспячэнне канфідэнцыяльнасці атрымліваемых адміністрацыйных дадзеных, збліжэнне норм закона з палажэннямі Мадэльнага закона аб афіцыйнай статыстыцы і Кодэкса нормаў еўрапейскай статыстыкі.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Стаўка на веды. У што верылі хлопцы і дзяўчаты 1920—30-х гадоў?

Стаўка на веды. У што верылі хлопцы і дзяўчаты 1920—30-х гадоў?

Якую ролю адыграла моладзь у эканамічным і культурным жыцці краіны.

Грамадства

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

 Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.