Вы тут

Развіццё партнёрства знешнепалітычных ведамстваў у СНД разгледзяць на пасяджэнні СМЗС


Сёння адбылося пасяджэнне экспертнай групы па дапрацоўцы і ўзгадненні праектаў Інфармацыі аб ходзе выканання праграмы дзеянняў па актывізацыі партнёрства паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзяржаў Садружнасці ў 2020 годзе і адпаведнага пратакольнага рашэння Савета міністраў замежных спраў СНД, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.


«Абмеркаваўшы заўвагі і прапановы, удзельнікі пасяджэння, якое праходзіла з выкарыстаннем відэа-канферэнц-сувязі, ўзгаднілі праекты дакументаў і вырашылі прасіць Выканаўчы камітэт СНД унесці іх на разгляд чарговага пасяджэння СМЗС», — распавялі ў прэс-службе.

Праграма дзеянняў па актывізацыі партнёрства паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзяржаў СНД прынята ў кастрычніку 2019 года. У ёй прадугледжаны канкрэтныя дзеянні па развіцці і ўмацаванні знешнепалітычнага супрацоўніцтва краін Садружнасці як у СНД, так і ў міжнародных арганізацыях, вызначаюцца механізмы і напрамкі ўзаемадзеяння па ключавых глабальных і рэгіянальных праблемах.

Рэалізацыя праграмы накіравана на павышэнне практычнай аддачы ад дзейнасці арганізацыі, пашырэнне патэнцыялу эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва краін Садружнасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?