Вы тут

Інтэрнэт-праект БРСМ «Жанчыны-легенды» стартуе 4 сакавіка


Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі дае старт рэспубліканскаму інтэрнэт-праекту «Жанчыны-легенды», прымеркаванаму да Дня жанчын. Ён будзе рэалізаваны ў афіцыйных пабліках БРСМ у сацыяльных сетках з 4 сакавіка па 31 мая.


Саюз моладзі раскажа інтэрнэт-аўдыторыі гісторыі пра нашых зямлячак, якія прыўнёслі ў маладзёжную палітыку краіны сплаў мудрасці і вопыту, які яны і сёння перадаюць новым пакаленням. Гераінямі праекта «Жанчыны-легенды» стануць як кіраўнікі маладзёжнага руху, так і тыя, хто пачынаў рух студэнцкіх атрадаў і ўсё сваё жыццё быў побач з моладдзю. Сярод іх — Рэўміра Піёнава, Вера Прокашэва, Жанна Булыга, Ірына Енджаеўская і многія іншыя.

Жанчына заўсёды асацыюецца з выдатнай парой года і гармоніяй. Таму праект, прымеркаваны да 8 Сакавіка, будзе доўжыцца ўсю вясну. З пастамі пра гераінь можна будзе пазнаёміцца ў цэнтральных, абласных, раённых групах Саюза моладзі ў «УКантакце», Instagram, Telegram. Публікацыі аб’яднае хештэг “#женщинылегенды”. Далучыцца да праекта і расказаць гісторыі пра жанчын-легендаў можа кожны ахвотны. У БРСМ будуць рады, калі карыстальнікі сацсетак пашыраць тэму і раскажуць пра выдатных жанчын розных прафесій.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».