Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка падпісаў указ № 78 «Аб стварэнні і дзейнасці дрэваапрацоўчага холдынгу», паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У адпаведнасці з дакументам акцыі дрэваапрацоўчых арганізацый, якія знаходзяцца ў кіраванні Банка развіцця Беларусі, будуць унесены ў выглядзе неграшовага ўкладу ў статутны фонд ААТ «Івацэвічдрэў». Гэта прадпрыемства стане кіруючай кампаніяй дрэваапрацоўчага холдынгу.
Указам таксама выключаецца з правоў і паўнамоцтваў Банка развіцця кіраванне дрэваапрацоўчымі прадпрыемствамі.<
Кіраўніком дзяржавы пры падпісанні ўказа дадзена даручэнне ўраду сумесна з аблвыканкамамі забяспечыць распрацоўку эфектыўнай стратэгіі развіцця дрэваапрацоўчага холдынгу з кіруючай кампаніяй ААТ «Івацэвічдрэў».
Кожны замацаваны за сваім участковым, у кожнага свая зона адказнасці.
Імя, якое стала ў гісторыі нашай літаратуры злавесным сімвалам.
Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.