Вы тут

Восем чалавек пацярпелі ў Швецыі ў выніку нападу ўзброенага мужчыны


У невялікім горадзе Ветланда на поўдні Швецыі невядомы мужчына напаў на людзей — пацярпелі па меншай меры восем чалавек. Справа расследуецца як «меркаванае тэрарыстычнае злачынства», паведамляе Белта са спасылкай на ABC News, якое перадае заяву паліцыі Швецыі.


CTV News

Здарэнне адбылося ў цэнтры Ветланды. Шведскія СМІ паведамілі, што чалавек, які нападаў, трымаў у руках сякеру. Мужчыну абясшкодзілі паліцыянты, якія прыбылі на месца: ён атрымаў раненне ў нагу.

«Ніхто не загінуў, але сярод пацярпелых ёсць цяжкапараненыя», — заявілі ў мясцовай паліцыі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.