Вы тут

Што хвалюе жыхароў Гомельшчыны?


Тэмы працаўладкавання, будаўніцтва камунікацый, шляхі вырашэння зямельных спрэчак абмяркоўваліся на прыёме грамадзян, які правёў старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей.


Пытанне аб працаўладкаванні агучыла маладая жанчына. Па спецыяльнасці яна біёлаг. Да «дэкрэта» падзарабляла, у тым ліку і бухгалтарам. Дзіцяці хутка спаўняецца тры гады, і заяўніца шукае месца работы. Дапамагчы ў сітуацыі даручана галоўнаму ўпраўленню адукацыі аблвыканкама, паведаміла БелТА.

Жыхаркі дамоў па 10-й Навасёлкавай абласнога цэнтра цікавіліся перспектывай будаўніцтва каналізацыі па вуліцы. На ёй крыху больш за 40 дамоў. Абмяркоўваўся варыянт, каб фінансаваць праект на парытэтных умовах: 50 працэнтаў — насельніцтва і 50 % — з бюджэту. «Стварайце кааператыў, фінансаванне са свайго боку гарантуем», — паабяцаў Генадзь Салавей. У найбліжэйшы час з жыхарамі правядуць сход і абмяркуюць усе аспекты.

Арганізаваць праезд да свайго дома прасіла жыхарка Гомельскага раёна. Паводле яе слоў, гэта ўплывае ў тым ліку і на пажарную бяспеку. Жанчына прывяла прыклад: калі было ўзгаранне ў яе лазні, пажарная машына не магла пад'ехаць. У сітуацыі даручана разабрацца райвыканкаму.

Зямельную спрэчку па вызначэнні граніц участкаў доўжыцца не першы год паміж суседзямі ў пасёлку Забіяка Гомельскага раёна. Шукаць вырашэнне пытання неабходна ў прававой плоскасці, падкрэсліў старшыня аблвыканкама.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.