Вы тут

Рэспубліканскі конкурс юных карэспандэнтаў стартуе ў БДУ


Мерапрыемства прымеркавана да 100-годдзя ўніверсітэта. Да ўдзелу запрашаюцца беларускія школьнікі ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў, якія могуць выступаць індывідуальна або калектыўна.


Конкурс пройдзе ў трох намінацыях: «Публікацыя», «Відэа- і аудыёсюжэт» і «Блог». Прымаюцца работы, прысвечаныя памятным і гістарычным мясцінам Беларусі, жыхарам рэгіёна і іншым актуальным падзеям. Гэта могуць быць матэрыялы рознага жанру: рэпартажы, інтэрв'ю, публіцыстычныя эсэ, аўтарскія перадачы. Удзельнічаць можна адначасова ў трох катэгорыях.

Творчыя работы, кароткую біяграфію і фота ўдзельніка неабходна выслаць да 3 мая на паштовы адрас: 220004, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 9 з пазнакай «Юны карэспандэнт».

Імёны пераможцаў назавуць 15 мая.

Арганізатарам мерапрыемства выступае факультэт журналістыкі БДУ пры ўдзеле міністэрстваў інфармацыі, адукацыі, грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз журналістаў», рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Стаўка на веды. У што верылі хлопцы і дзяўчаты 1920—30-х гадоў?

Стаўка на веды. У што верылі хлопцы і дзяўчаты 1920—30-х гадоў?

Якую ролю адыграла моладзь у эканамічным і культурным жыцці краіны.

Грамадства

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

 Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.