Вы тут

Еўрапейскі кваліфікацыйны турнір па боксе пройдзе ў Парыжы


Пасля рашэння рабочай групы МАК па боксе аб рэструктурызацыі кваліфікацыйнай сістэмы да Алімпійскіх спаборніцтваў у Токіа-2020 мэтавая група МАК абрала Парыж у якасці горада-арганізатара Еўрапейскага кваліфікацыйнага турніру, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі бокса.


Дата правядзення спаборніцтваў была вызначаная раней. Яны пройдуць у сталіцы Францыі 4-8 чэрвеня 2021 года. Мэтавая група МАК аддала перавагу Парыжу перад Будапештам паводле свайго першапачатковага абавязацельства па арганізацыі мерапрыемстваў у краінах, дзе плануецца правесці ці ўжо праходзілі Алімпійскія гульні. Акрамя таго, немалаважную ролю адыгралі кантакты з мясцовым арганізацыйным камітэтам, які адказваў за правядзенне сусветнага адборачнага турніру, пасля адмененага.

Еўрапейская кваліфікацыя адновіцца з таго месца, дзе была прыпыненая 16 сакавіка 2020 года. Афіцыйнае лёсаванне, праведзенае ў Лондане 13 сакавіка 2020 года, і расклад спаборніцтваў, заснаваны на яе выніках, застануцца ў сіле. Устаноўленыя вынікі (зафіксаваныя ў перыяд з 14 па 16 сакавіка 2020 год у Лондане) таксама не будуць падлягаць перагляду. Такім чынам, знайшлі сваіх гаспадароў яшчэ 16 ліцэнзій, заробленых у баях 16 сакавіка 2020 года.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.