Вы тут

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў: Крымінагенная абстаноўка знаходзіцца пад поўным кантролем праваахоўнікаў


Крымінагенная абстаноўка знаходзіцца пад поўным кантролем супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, заявіў журналістам міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, інфармуе БЕЛТА.


«Мы працуем у першую чаргу на прафілактыку, на раскрыццё злачынстваў. Зараз злачынствы пачалі больш здзяйсняцца ў інтэрнэце. Але ў гэтым плане міліцыя не стаіць на месцы, мы працуем даволі паспяхова. Ствараюцца новыя ўпраўленні, такія як галоўнае ўпраўленне па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці. Таму, як бы хтосьці ні спрабаваў схавацца пад нейкімі «нікамі», мы іх знойдзем і прыцягнем да адказнасці», - сказаў Іван Кубракоў.

Паводле яго слоў, асаблівая ўвага надаецца прафілактыцы цяжкіх злачынстваў.

«Праблема застаецца. З ёй працуем не толькі мы, але і ўсе дзяржорганы. Гэта здзяйсненне бытавых злачынстваў, пачынаючы ад цялесных пашкоджанняў і заканчваючы забойствам. Каля 80% цяжкіх злачынстваў — гэта бытавыя злачынствы. Я не кажу цяпер, што яны здзейсненыя менавіта паміж блізкімі сваякамі, але гэта злачынствы, як правіла, паміж знаёмымі людзьмі, якія здзяйсняюцца пасля сумеснага распіцця», - дадаў ён.

Прэв’ю: anti-malware.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.