Вы тут

У Мінгарвыканкаме зацвердзілі комплекс мер, накіраваных на выкананне задання па ўводу жылля ў 2021 г.


Меры па выкананні задання па ўводу ў эксплуатацыю жылля ў 2021 г. абмеркавалі на пасяджэнні Мінгарвыканкама, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».


Як распавяла старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава, сталіцы на гэты год даведзена заданне па будаўніцтву і ўводу ў эксплуатацыю не менш за 600 тыс. м2 агульнай плошчы жылля, у тым ліку для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу, — 135 тыс. м2. Пастаўлена задача забяспечыць увод у эксплуатацыю кватэр для 1 156 шматдзетных сем’яў. Таксама ў 2021 г. неабходна ўвесці 15 тыс. м2 жылля ў горадзе-спадарожніку Смалявічах. Гаворка ідзе пра 180 кватэр. Усяго ж у гэтым годзе там будзе весціся будаўніцтва 11 жылых дамоў, намечана таксама прыступіць да ўзвядзення школы, дзіцячага сада, паліклінікі.

— Запланаваны аб’ём інвестыцый у жыллёвае будаўніцтва ў 2021 г. — 1,35 млрд рублёў, тэмп росту ў супастаўных цэнах да ўзроўню 2020 г. — 102,5%, — сказала Ірына Гонтарава.

Камітэт будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама сфармаваў план-заданне па будаўніцтву і ўводу жылля ў 2021 г., выкананне якога дасць магчымасць забяспечыць даведзеныя паказчыкі. Персанальная адказнасць за выкананне плана ўскладзена на кіраўнікоў адміністрацый раёнаў.

На пасяджэнні Мінгарвыканкама таксама разгледжаны прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця сталіцы на 2021 г. Для структурных падраздзяленняў Мінскага гарвыканкама, адміністрацый раёнаў, дзяржаўных аб’яднанняў зацверджаны заданні па выкананні ўсіх даведзеных паказчыкаў, паквартальныя значэнні ключавых паказчыкаў эфектыўнасці працы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».