Вы тут

У віцебскай ратушы пакажуць вееры з Мірскага замка


На выставе веераў «Уецца веер акрылены» са збору музея «Замкавы комплекс „Мір“» можна будзе ўбачыць каля пяцідзесяці складаных махалаў.


Гэтыя шэдэўры будуць экспанавацца з 10 сакавіка ў прасторы выставы «Стагоддзяў злучальная нітка», паведамілі ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.

Вееры еўрапейскай, рускай і ўсходняй вытворчасці выкананы з розных матэрыялаў: драбы выраблены з косці, перламутру, дрэва, панцыра чарапахі, сінтэтычных матэрыялаў; экраны — з паперы, кардона, тканіны або карункі.

200 гадоў гісторыі моды можна прасачыць у гэтых вытанчаных дапаўненнях да адзення: вееры датуюцца другой паловай XVIII — першай паловай XX стагоддзя.

Арганічна ўпісваючыся ў прастору выставы «Стагоддзяў злучальная нітка», элегантныя аксэсуары з Міра выбудоўваюць мастацкія, часовыя, стылістычныя сувязі з прадстаўленай вышыўкай, жаночымі аксесуарамі, прадметамі мужчынскага касцюму і побыту дваран з калекцыі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, дадалі ва ўстанове культуры.

Выстава будзе працаваць да 21 мая.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв’ю: igrudom.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?