Вы тут

Першай сёлетняй прэм’ерай коласаўцаў стане трагікамедыя «Гульня ў джын»


Гледачы на спектакль па аднайменнай п’есе Дональда Лі Коўбэрна запрашаюцца 20 сакавіка а 18-й гадзіне, паведамілі ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.


Малады рэжысёр Андрэй Жыгур узяў для пастаноўкі знакаміты твор амерыканскага драматурга пра дзве адзінокія душы. Уэлер Марцін — у мінулым паспяховы бізнесмен, якому здрадзілі партнёры. Фонсія Дорсі — супрацоўніца жыллёвай канторы без сярэдняй адукацыі. Яны выпадкова сустракаюцца, знаёмяцца і бавяць час за гульнёй у карты. У двух супрацьлеглых па характары людзей — усё ў мінулым, і аб’ядноўвае іх толькі адсутнасць будучыні. У нейкі момант няхітрая забава гульнёй у джын, простыя лекі ад маркоты робяцца для іх сэнсам і нават метафарай жыцця. Гульня напаўняецца ўспамінамі і шкадаваннямі пра згубленыя гады, пра тое, што не змаглі знайсці агульную мову з дзецьмі і цяпер вымушаны застацца адно на адно з самімі сабой. Ці змогуць героі адкрыць усе карты? І хто ж выйдзе пераможцам у гэтай тэатральнай партыі — адзінокія людзі або ўсё ж такі іх лёс?

Ролю Уэлера выконвае вядучы майстар сцэны, уладальнік медаля Францыска Скарыны Пятро Ламан. Ролю Фонсіі — вядучы майстар сцэны Анжаліка Баркоўская.

Андрэй Жыгур таксама з’яўляецца аўтарам сцэнаграфіі і касцюмаў. Музычнае афармленне стварае Аляксандр Крыштафовіч. Пераклад на беларускую мову Уладзіміра Дзюбы.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв’ю: listim.com

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».