Вы тут

За 2 месяцы 2021 года на чыгуначных пуцях траўміравана 17 грамадзян


За 2 месяцы 2021 года на Беларускай чыгунцы адбылося 17 выпадкаў невытворчага траўматызму. Гэта на 5 выпадкаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Пацярпелі 17 чалавек, 10 з якіх траўмаваныя смяротна. 29% пацярпелых знаходзіліся на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.


pixabay.com

Па-ранейшаму асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў на аб'ектах чыгуначнага транспарту – парушэнне правілаў бяспекі, неапраўданая рызыка, спешка і бестурботнасць. Большасць выпадкаў невытворчага траўматызму адбываецца з-за знаходжання грамадзян у зоне чыгуначных пуцей у стане алкагольнага ап'янення, выкарыстання навушнікаў для праслухоўвання музыкі пры іх пераходзе, размоў па мабільным тэлефоне, парушэнні вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г.д.

Беларуская чыгунка звяртае ўвагу на тое, што наезд на пешахода, які раптам з'явіўся на шляху цягніка, прадухіліць практычна немагчыма, бо яго тармазны шлях складае больш за 1 кіламетр. Акрамя таго, пры руху з хуткасцю 120 км/гадзіну за 1 секунду цягнік пераадольвае 33 метры, а пешаходу каб перайсці чыгуначны пуць, патрабуецца не менш за 5-6 секунд. 

«Беражыце сябе! Будзьце ўважлівыя на аб'ектах чыгуначнага транспарту! Памятаеце, што захаванне простых правіл бяспекі можа захаваць жыццё вам і вашым блізкім», — адзначылі ў прэс-цэнтры.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.