Вы тут

Мінчаніна прысудзілі да 7 гадоў калоніі за падпал дзвярэй чужой кватэры


Суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес прыгавор жыхару сталіцы, які падпаліў дзверы ў чужой кватэры, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінгарсуда.


Абвінавачаны ўжо неаднаразова судзімы. На гэты раз у судзе разглядалі крымінальную справу, звязаная з наўмысным пашкоджаннем маёмасці, здзейсненым агульнанебяспечным спосабам.

Увечары 15 кастрычніка 2020 года 44-гадовы мінчанін падпаліў уваходныя дзверы адной з кватэр дома, размешчанага па вуліцы Д. Сердзіча. Як усталявалі аператыўнікі ГУБАЗіК МУС, мужчына пражываў недалёка ад гэтага дома. Яго і пацярпелага звязвалі наркотыкі. Высветлілася, што пацярпелы напярэдадні ўзяў у пазыку грошы на куплю дозы, а доўг не вярнуў. «Крэдытор» вырашыў адпомсціць: купіў у краме вадкасць для распальвання, абліў ёю дзверы крыўдзіцеля і падпаліў. Выратавалі ад пажару суседзі, якія залілі агонь вадой. Прычыненую шкоду ацанілі на агульную суму Br50.

Судом абвінавачаны прызнаны вінаватым і асуджаны да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі асаблівага рэжыму. Да яго ўжытыя прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад наркаманіі. Лячэнне ён пройдзе па месцы адбыцця пакарання.

Прысуд суда ў законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.