Вы тут

416 тысяч збеглых злачынцаў злавіла кітайская паліцыя


У мінулым годзе кітайская паліцыя затрымала 416 тысяч чалавек, якія хаваліся ад правасуддзя асоб, у тым ліку 68 правапарушальнікаў, якія былі ў вышуковым спісе класа «А», выпушчаным Міністэрствам грамадскай бяспекі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле статыстычных дадзеных, апублікаваных міністэрствам, у 2020 годзе было затрымана 5 768 уцекачоў, звязаных са злачыннымі групоўкамі. Паліцыя па ўсёй краіне таксама актывізавала намаганні па раскрыцці крымінальных спраў аб забойстве. Самая старая справа, якая была раскрытая летась, была заведзеная 42 гады таму, адзначылі ў міністэрстве. Як паведамілі спецыялісты, раскрыццю крымінальных спраў, якое зацягнулася на доўгія гады, паспрыялі новыя тэхналогіі.

Прэв’ю: eurasialaw.ru

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.