Вы тут

Прэзідэнт павіншаваў работнікаў «Белавія»: вы прымножылі лепшыя традыцыі грамадзянскай авіяцыі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў ААТ «Авіякампанія» Белавія» з 25-годдзем з дня яго ўтварэння, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


«Вы захавалі і прымножылі лепшыя традыцыі беларускай грамадзянскай авіяцыі і сёння з’яўляецеся сапраўдным брэндам краіны. Самалёты з эмблемай “Белавія” добра ведаюць у дзясятках аэрапортаў свету, геаграфія палётаў пастаянна пашыраецца, некалькі мільёнаў пасажыраў штогод выбіраюць беларускага перавозчыка», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што і ў далейшым мадэрнізацыя паветранага флоту, укараненне новых інфармацыйных тэхналогій і пастаяннае павышэнне якасці абслугоўвання будуць спрыяць росту «Белавія» ў якасці адной з самых прагрэсіўных і запатрабаваных авіякампаній Еўропы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам і ветэранам «Белавія» моцнага здароўя, дабрабыту, поспехі ў рэалізацыі намечаных планаў і новых працоўных поспехаў.

Прэв’ю: «Белавія»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».