Вы тут

Прэм'ер-міністр Ізраіля заявіў пра перамогу над каранавірусам у краіне


Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што краіна скончыла з каранавірусам, перадае БелТА са спасылкай на The Times of Israel.


Паводле слоў прэм'ер-міністра, скончыць з пандэміяй атрымалася дзякуючы хуткай і эфектыўнай кампаніі вакцынацыі у краіне. Адзначаецца, што грамадзянам нейкі час яшчэ прыйдзецца насіць маскі.

«Ізраіль стаў першай краінай у свеце, якая скончыла з каранавірусам. Маючы пры сабе зялёны пашпарт, грамадзяне змогуць хадзіць у рэстараны, у тэатры, на спартыўныя мерапрыемствы», — адзначыў Біньямін Нетаньяху, распавядаючы пра новую сістэму Green Pass, якая дазволіць грамадзянам, якія вакцынаваліся, наведваць любыя мерапрыемствы.

Прэм'ер-міністр адзначыў, што ўлады спадзяюцца вакцынаваць усё дарослае насельніцтва Ізраіля да канца сакавіка і цалкам адкрыць краіну да красавіка.

«Раней Ізраіль быў вядомы як краіна стартапаў, з сённяшняга дня мы смела можам называць сябе нацыяй вакцынацыі. Мы падаем прыклад для ўсяго свету і вельмі гэтым ганарымся», — сказаў Біньямін Нетаньяху.

Прэв’ю: Abir Sultan / AP

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.