Вы тут

Традыцыйны кірмаш рамеснікаў «Казюкі» пройдзе ў Гродне ў гэты ўік-энд


Адкрыццё гандлёвай пляцоўкі запланавана на 6 сакавіка, у суботу. На ёй будуць выстаўлены для агляду і продажу вырабы майстроў з усёй Беларусі і з-за мяжы.


Гандлёвыя рады размесцяцца ў звычайным для гэтага месцы — «сэрцы» Гродна — на плошчы Савецкай і аднайменнай пешаходнай вуліцы. Урачыстае адкрыццё кірмашу запланавана на 12:30.

Гандаль разгорнецца раніцай і працягнецца да самага вечара. На кірмашы можна будзе набыць вырабы ручной работы з гліны, скуры, дрэва, металу, саломкі. Прадставяць свае творы і мастакі.

Акрамя выставы-продажу на «Казюках» пройдуць майстар-класы, у якіх змогуць паўдзельнічаць усе ахвотныя. На гэты раз кавалі з Гродна прадэманструюць майстэрства стварэння падковы. Дарэчы, падкова, а дакладней, вароты ў выглядзе яе, — элемент аднаго з адроджаных абрадаў традыцыйнага кірмашу.

Паколькі сёлета гэта першая падобная падзея, было атрымана амаль 140 заявак ад рамеснікаў, якія жадаюць прадставіць свае тавары на «Казюках».

У Гродзенскім гарвыканкаме распавялі, што чакаюцца ўдзельнікі не толькі з Гродна, але і з іншых рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Украіны.

Нагадаем, што кірмаш рамеснікаў «Казюкі» праходзіць традыцыйна ў Гродне на працягу многіх гадоў. Гэта адна з самых значных падзей у культурным жыцці горада.

Кожны год яна нагадвае аб дзейнасці святога Казіміра, унука Ягайлы і сына вялікага князя літоўскага і караля польскага Казіміра IV. Ён з'яўляўся апекуном моладзі, майстроў і рамеснікаў. У Літве таксама шырока святкуюць «Казюкі» (Kaziukas), дзе традыцыйна прадаюцца пернікі з урыўкамі з Евангелля і галінкі вярбы — «казіміркі», якія з гэтай нагоды адмыслова афармляюцца.

Аліса СКІБА

Як праходзіў кірмаш раней можна прачытаць на сайце:

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?