Вы тут

Сталічны лесапарк Мядзвежына ў гэтым годзе плануюць комплексна добраўпарадкаваць


Комплекснае добраўпарадкаванне лесапарку Мядзвежына плануюць выканаць ў 2021 г. сіламі шэрагу гарадскіх прадпрыемстваў і арганізацый. Як перадае агенцтва «Мінск-Навіны», пра гэта падчас пасяджэння рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання сталіцы паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.


Фота: minsknews.by

Ён удакладніў, што ў добраўпарадкаванні будуць задзейнічаны «Мінскзеленбуд», «Мінская лесапаркавая гаспадарка», гарадское ўпраўленне МНС, «Мінскводаканал» і шэраг іншых арганізацый.

Па словах намесніка старшыні Мінгарвыканкама, у зялёнай зоне намечана ўладкаваць лыжную трасу, на якой можна будзе праводзіць спаборніцтвы рэспубліканскага маштабу. Мяркуецца, што акрамя самой трасы будзе абсталяваны стартава-фінішны гарадок, устаноўлены лаўкі, урны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».