Вы тут

Мінчан просяць паведамляць на 115.бел аб пустых дошках аб'яў у пад'ездах


Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч на пасяджэнні рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання сталіцы заклікаў гараджан пакідаць на партале 115.бел запыты з нагоды пустых дошак інфармавання альбо іх адсутнасці, а таксама інфармаваць, калі інфармацыя на іх не абнаўляецца, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».


Аляксандр Дараховіч нагадаў, што у 2019 г. у сталічных пад’ездах ўстанавілі новыя дошкі аб’яваў. Мэта была ў тым, каб праз такія планшэты даводзіць да жыхароў актуальную і карысную інфармацыю. Аднак практыка паказвае, што часта яны пустуюць.

— У нас павінен быць дыялог з жыхарамі, у тым ліку праз такія інфармацыйныя дошкі. Жыхароў папрасіў бы берагчы і не пашкоджваць дошкі аб’яваў, якія зроблены спецыяльна для іх, а таксама паведаміць праз партал 115.бел адрасы, па якіх інфармацыя на дошках не абнаўляецца альбо адсутнічае, — падкрэсліў Аляксандр Дараховіч.

Ён таксама даручыў кіраўніцтву ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» дамагчыся таго, каб дошкі аб’яваў былі ў кожным сталічным пад’ездзе, у тым ліку ў дамах, якія толькі ўводзяцца ў эксплуатацыю.

Прэв’ю: МН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».