Вы тут

Ізраіль, Данія і Аўстрыя аб'ядналіся ў фармакалагічны альянс


Ізраіль, Аўстрыя і Данія аб’явілі аб пачатку супрацоўніцтва ў сферы вытворчасці вакцынуючых прэпаратаў ад каранавіруса. Аб гэтым заявілі на сумеснай прэс-канферэнцыі прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху, яго дацкая калега Метэ Фрэдэрыксен і канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц, паведамляе ізраільскі «9 канал».


Новы ізраільска-аўстрыйска-дацкі фармакалагічны альянс атрымаў назву «Група першапраходцаў» (First Movers Group).

Як паведамлялася раней, Аўстрыя і Данія планавалі супрацоўніцтва з Ізраілем для вытворчасці вакцын другога пакалення з-за ўзрастаючай незадаволенасці празмерна зацягнутай працэдурай сертыфікацыі вакцынуючых прэпаратаў у Еўрасаюзе. Аб гэтым заявіў на прэс-канферэнцыі аўстрыйскі канцлер Себасцьян Курц. Ён таксама раскрытыкаваў найбуйнейшыя фармацэўтычныя кампаніі за непрапарцыянальнае размеркаванне вакцын. Курц падкрэсліў, што трэба быць гатовымі да новых мутацый і больш не залежаць толькі ад Еўрасаюза ў тым, што датычыцца вытворчасці вакцын другога пакалення.

На гэты час у Еўрасаюзе ліцэнзіі на выкарыстанне атрымалі вакцыны распрацоўкі кампаній Pfizer, Moderna і AstraZeneca. Аднак вытворчых магутнасцей, размешчаных у Еўропе і Вялікабрытаніі, відавочна не хапае для правядзення ў ЕС маштабных кампаній па вакцынацыі, аналагічна той, якая ажыццяўляецца ў Ізраілі. Паводле даных маніторынгавай платформы «Наш свет у лічбах», у Ізраілі на 100 чалавек насельніцтва прыпадаюць 94 дозы вакцыны, тады як у Еўропе — усяго 7 доз.

Аўстрыйскі і дацкі лідары вырашылі выкарыстаць цесныя сувязі ізраільскага прэм’ера з кіраўнікамі найбуйнейшых фармакалагічных кампаній, дзякуючы чаму Ізраіль і стаў сусветным лідарам па вакцынацыі насельніцтва. Нетаньяху заявіў, што Ізраіль зацікаўлены ў тым, каб падзяліцца вопытам з Аўстрыяй і Даніяй у справе вытворчасці вакцын новага пакалення.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.