Вы тут

На Гомельшчыне ўзнагародзілі пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года — 2020»


Яго арганізатар — ГА «Беларускі саюз жанчын».


На атрыманне прэміі былі вылучаны 143 жанчыны з усіх раёнаў вобласці. Агучылі імёны пераможцаў у сямі намінацыях. Галоўны рэдактар газеты Брагінскага раёна «Маяк Палесся» — Галіна Шаўчэнка — «Жанчына года — 2020» у намінацыі «Паспяховы кіраўнік». Галіна Адамаўна больш за 20 гадоў узначальвае выданне. У намінацыя «Актыўная грамадзянская пазіцыя» адзначана дырэктар Мазырскага абласнога ліцэя Іна Лагун. Медсястра Хойніцкай цэнтральнай райбальніцы Марына Тарасавец — лідар у намінацыі «Жаночая доблесць». На яе маладосць прыйшлася вайна ў Афганістане. У намінацыя «Мацярынская слава» ўзнагароду атрымала маці-выхавальніца аддзела адукацыі Ельскага раёна, якая выхоўвае 10 дзяцей, Таццяна Сінгаеўская.

У намінацыі «Духоўнасць і культура» адзначана дырэктар карціннай галерэі Гаўрыіла Вашчанкі: «Духоўнасць і культура для мяне не проста словы. Больш за 20 гадоў прысвяціла галіне. Кожны пражыты год — новыя праекты, цікавыя мерапрыемствы, падзеі, сустрэчы. Вельмі важна любіць сваю справу», — падзялілася пераможца ў намінацыі Людміла Шымбалёва.

У намінацыя «Гаспадыня сяла» — перамогу атрымала намеснік дырэктара філіяла «Аграфірма імя Лебедзева» РУП «Гомельэнерга» Алеся Крывіцкая. На прадпрыемстве яна прайшла шлях ад агранома да намесніка дырэктара. Галоўны ўрач абласной сухотнай клінічнай бальніцы Наталля Жураўлёва — «Жанчына года — 2020» у намінацыі «Сэрца аддаю людзям».

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».