Вы тут

У Мінску да 50-годдзя беларускай анімацыі пакажуць мультфільм «Прыгоды Несцеркі»


Першы беларускі поўнаметражны анімацыйны фільм «Прыгоды Несцеркі» пакажуць 6 сакавіка ў Музеі гісторыі беларускага кіно да 50-годдзя беларускай анімацыі, інфармуе БЕЛТА.


«Стужка знятая па матывах беларускіх казак. Яна складаецца з васьмі пацешных і займальных гісторый з удзелам папулярнага фальклорнага персанажа Несцеркі. Разам са сваімі дружбакамі Сабакам і Катом ён годна пераадольвае разнастайныя перашкоды, знаходзіць выйсце з самых няпростых сітуацый. Герой робіць для сябе пэўныя жыццёвыя высновы, кожная з якіх ўвасабляецца ў трапных прыказках накшталт «Захочаш есці, навучышся І колы гнуць, І лапці плесці». Народная мудрасць чырвонай ніткай праходзіць праз усе прыгоды Несцеркі, дапаўняючы забаўляльны змест падзей пазнавальным. Галоўны герой паўстае на экране увасабленнем лепшых рыс беларуса — знаходлівым, добрым і вясёлым», - распавялі ў музеі.

Мультфільм «Прыгоды Несцеркі» зняў рэжысёр Ігар Волчак на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» у 2013 годзе. Музыку, заснаваную на беларускім фальклоры, напісаў Леанід Захлеўны.

«У якасці бонуса гледачам прапаноўваецца паглядзець яшчэ адзін мультфільм Ігара Волчака - «Дурная пані І разумны пан». Гэта яшчэ адна вясёлая і па-свойму павучальная гісторыя па матывах беларускай народнай казкі аб ашуканай даверлівасці і заснаванай на любові знаходлівасці», — дадалі арганізатары.

Паўторныя паказы пройдуць 7, 13,14, 20, 21, 27, 28 сакавіка і 3 і 4 красавіка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?