Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


mixnews.lv

АВЕН. Прымайце сябе і навакольных такімі, якія яны ёсць на самай справе, пакіньце, нарэшце, стэрэатыпы адносін і паспрабуйце быць больш натуральнымі і прасцейшымі. Пачатыя ў сераду справы будуць удачлівыя, не прапусціце гэты момант, асаблівы поспех прынясуць намаганні ў інтэлектуальнай сферы і ў рабоце з інфармацыяй. У чацвер вы можаце быць залішне запальчывыя і раздражняльныя з-за таго, што ўсё ідзе не так, як вам бы хацелася. Але не трымайце зла і будзьце велікадушныя да сваіх блізкіх. Непрадказальнымі і вельмі эмацыянальнымі будуць зносіны з процілеглым полам.


ЦЯЛЕЦ. Праблемы эмацыянальна выматалі вас, таму паспрабуйце стварыць сабе больш камфортную, камерную абстаноўку, кантактуйце з прыемнымі людзьмі. Вашы планы паступова пачынаюць рэалізоўвацца. Работа зойме досыць шмат часу, але па значнасці яна лідзіраваць не будзе. Энергічнасцю і актыўнасцю вы зможаце ўмацаваць свае пазіцыі. Не забывайце пра свой дом, навядзенне парадку і стварэнне камфорту ў ім — гэта таксама немалаважная задача.


БЛІЗНЯТЫ. Лавіце імг-ненні поспеху, і паспрабуйце яго ўтрымаць, у вашай кар'еры і асабістым жыцці цяпер наступіў вельмі прадукцыйны перыяд. Спяшайцеся рэалізоўваць патаемныя мары, бо гэтыя дні адкрываюць перад вамі самыя бліскучыя перспектывы. У сераду паспрабуйце кантраляваць эмоцыі, нават калі яны будуць пазітыўныя, усё ж не губляйце галавы. Вас чакае каханне, рамантыка і незабыўныя спатканні. Самы час для вяселля і прыбытку ў сямействе.


РАК. На гэтым тыдні адчуванне ўласнай значнасці з'явіцца не на пустым месцы, і неабходна выкарыстаць гэты плённы перыяд. Поспех у справах можа шмат у чым залежаць ад вашых арганізатарскіх здольнасцяў, хоць наўрад ці ўсё абыдзецца без канкурэнтнай барацьбы. Перашкоды і праблемы зможаце пераадолець, усё павернецца на вашу карысць. Па максімуме выкарыстоўвайце ўсе станоўчыя сітуацыі чацвярга. У суботу адзінота дазволіць раскрыць творчы патэнцыял.


ЛЕЎ. Больш часу праводзьце ў кампаніі верных сяброў і каханага чалавека. Другая палова тыдня — добры час для вырашэння многіх пытанняў мірным шляхам, верагодны кампраміс без шкоды для вашых інтарэсаў. Магчыма прыняцце пазітыўных рашэнняў, якія вызначаць вашу найбліжэйшую будучыню, паспрабуйце быць больш актыўнымі і прынцыповымі. Цалкам верагодна, што на гэтым тыдні давядзецца займацца пытаннямі здароўя і адукацыі.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні вас чакаюць прыемныя сустрэчы і зносіны з цікавымі людзьмі. Цалкам могуць наладзіцца адносіны з дзецьмі і суседзямі. Наступіў зручны час для набыцця ведаў, прычым у любой галіне — ад кулінарыі да замежнай мовы. Спрэчкі з бюракратамі і папяровая валакіта ў аўторак пагражаюць зацягнуцца. Дапамога сяброў у чацвер будзе вельмі своечасовая.
У пятніцу бытавая тэхніка можа прыпаднесці не вельмі прыемныя сюрпрызы. У нядзелю памятайце, што любоўныя прыгоды бываюць небяспечныя.


ШАЛІ. Не зацыклівайцеся на мінулых дасягненнях, збярыцеся з сіламі і рашуча пераадолейце новую мяжу. За выдаткаваныя намаганні вы будзеце ўзнагароджаныя. Надыходзіць адказны перыяд кар'ернага росту і звязаных з ім службовых і матэрыяльных дасягненняў. Калі не распыляцца па дробязях, то можна навучыцца шмат чаму з таго, да чаго ляжыць ваша душа. Добры час для пачатку новага гарачага рамана.


СКАРПІЁН. Чым дакладней вы распішаце планы важных спраў, тым прасцей будзе ўсё ажыццявіць. Не дазваляйце, каб хтосьці мяняў вашы намеры. Вы маеце права жадаць і атрымаць жаданае. Час вызваліцца ад лішняга і непатрэбнага і мець зносіны з тымі, хто вам сапраўды дарагі. Складаная жыццёвая сітуацыя вырашыцца на вашу карысць.


СТРАЛЕЦ. Падобна на тое, вам хочацца навізны адносін, вось падсвядомасць і падкідвае новае ўспрыманне звыклых рэчаў і знаёмых людзей. Вы цяпер як ніколі праніклівыя, выкарыстоўвайце гэты стан для высвятлення многіх загадак свайго жыцця. Можаце здзівіць сваіх сяброў і знаёмых нечаканымі паводзінамі, але гэта толькі прыцягне да вас увагу.


КАЗЯРОГ. Асноўнымі падзеямі тыдня могуць стаць справы, звязаныя з сям'ёй і домам. Нічога дзіўнага не будзе ў тым, што ў доме ўсё акажацца перастаўлена, перасунута і вашыя блізкія людзі могуць пазбавіцца звыклых арыенціраў. Памятайце, што любыя змены добрыя толькі ў разумных межах. Пацікаўцеся яшчэ чыёй-небудзь думкай, не вырашайце ўсё ў адзіночку. На працягу ўсяго тыдня вы з лёгкасцю зможаце ліквідаваць практычна любы канфлікт на рабоце, проста накіраваўшы сваю энергію на агульную справу.


ВАДАЛІЎ. Сустрэчы і новыя знаёмствы акажуцца плённымі, хоць і не адразу. Так што паспрабуйце зачараваць любую кампанію. На гэтым тыдні варта закласці падмурак для будучых важных перамен у асабістым жыцці. У чацвер вам, падобна, давядзецца даказваць начальству, што вы здольныя на многае. У незнаёмай абстаноўцы праявіце такт і стрыманасць, гэта дазволіць пазбегнуць непаразуменняў.


РЫБЫ. Спрыяльны тыдзень для пераходу да новага віду дзейнасці, зменаў у кар'еры. Вы цалкам здольныя пабудаваць найскладанейшую камбінацыю дзеля дасягнення мэты, якая ніяк не жадае паддавацца. Зацятасці павінна хапіць, але вынік можа злёгку расчараваць. У панядзелак рабіце толькі тое, што атрымліваецца само сабой. У пятніцу ж, наадварот, вам паддадуцца любыя цяжкасці. У нядзелю будзьце асцярожныя, не крытыкуйце блізкіх людзей, паспрабуйце быць больш лаяльнымі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.