Вы тут

Наяўныя рэсурсы беларускіх сем'яў у 2020 годзе склалі Br1459,8 у месяц


У Беларусі ў мінулым годзе наяўныя рэсурсы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі Br1459,8 у месяц. Аб гэтым сведчаць даныя выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


У гарадской і сельскай мясцовасці лічбы адрозніваюцца. Наяўныя рэсурсы ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу склалі Br1555,3 у месяц, у сельскіх населеных пунктах — Br1207,7.

Грашовыя расходы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі Br1391,2 у месяц, з якіх Br1028 (73,9 працэнта) прыпадае на спажывецкія расходы.

Расходы на харчаванне ў агульнай структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак у мінулым годзе былі 39,1 працэнта, на куплю нехарчовых тавараў — 33,9 працэнта, на аплату паслуг — 24,3 працэнта.

Наяўныя рэсурсы — гэта грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай дапаможнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць, і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.

Спажывецкія расходы — гэта грашовыя расходы дамашніх гаспадарак на харчаванне, куплю алкагольных напіткаў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай дапаможнай гаспадарцы і накапленнем (уклады ў банкі, купля нерухомай маёмасці, замежнай валюты і да т.п.).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дружыннікі выходзяць на дзяжурства... А разам з імі — і карэспандэнт «Звязды»

Дружыннікі выходзяць на дзяжурства... А разам з імі — і карэспандэнт «Звязды»

Кожны замацаваны за сваім участковым, у кожнага свая зона адказнасці.

Грамадства

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.