Вы тут

Настрой цудоўнай і лёгкай вясны стварылі ў гандлёвым цэнтры «Сталіца»


Напярэдадні Міжнарожнага жаночага дня Белаларускі саюз жанчын і канцэрн «Беллегпрам» правялі святочнае мерапрыемства «Настрой — Вясна», якое прайшло ў гандлёвым цэнтры «Сталіца». Жанчыны падчас свята адчувалі сабе сапраўднымі каралевамі: цырульнікі прапаноўвалі бясплатна зрабіць укладку, візажысты стваралі жанчынам новыя і непаўторныя вобразы, а для аматараў рукадзелля прапанавалі майстар-класы па пляценню модных экалагічных торбаў. Тых жа хто любіць літаратуру і шануе беларускую мову чакаў стэнд Выдавецкага дома «Звязда». Там можна было атрымаць аўтографы папулярных пісьменнікаў Людмілы РУБЛЕЎСКАЙ і Леаніда ДРАНЬКО-МАЙСЮКА.


— Каб стварыць жанчынам веснавы настрой і  павіншаваць са святам працавалі разам усе: і Мінгарвыканкам, і Беллегпрам, і адміністрацыя гандлёвага цэнта «Сталіца», — звяртаючыся да гасцей мерапрыемства сказала першы намеснік міністра аховы здароўя, старшыня Беларускага Саюза жанчын Алена БОГДАН. — Гэта свята мы прысвячаем усім беларускім жанчынам. Мы ўсе вельмі розныя, жывем у розных месцах, у нас розныя звычкі і густы, мы маем розную адукацыю і ўзрост. Але ў гэты дзень мне хочацца ўсім шчыра пажадаць міра і спакою ў нашай краіне, дабрабыту, любові і ўзаемапавагі ў нашых сем'ях. Няхай нашы мужчыны будуць здаровыя, а ў жанчын хапае сіл сумяшчаць працу і выхаванне дзяцей, няхай у нас хопіць сардэчнага цяпла сагрэць і суцешыць тых, каму сёння гэта патрэбна. Са святам, сяброўкі!

Пасля прамовы працягнулася творчая праграма. Перад гасцямі цэнтра выступілі дзіцячыя і дарослыя творчыя калектывы, а таксама заслужаныя артысткі Рэспублікі Беларусь Алена Ланская і Ірына Дарафеева.

Упрыгожваннем культурнай праграмы сталі модныя паказы вядучых беларускіх брэндаў «Камволь», «Цэнтр моды», «Світанак», «Калінка» і інш. Таксама свае работы прадэманстравалі маладыя дызайнеры — прызёры рэспубліканскага конкурсу моды і фота «Млын моды».

— Вельмі сімвалічна, што мы знаходзімся ў гандлёвым цэнтры, які рэалізуе тавары лёгкай прамысловасці і ўсе гэтыя тавары так ці інакш звязаныя з модай, — сказала ініцыятар мерапрыемства і старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна ЛУГІНА. — Гэта прыгажосць, гэта вясна і абуджэнне… Эпідэміялагічная сітуацыя ўжо адыходзіць і я лічу, што мы павінны больш сустракацца.  Нам хацелася павіншаваць нашых жанчын з новым вітком жыцця і стварыць ім веснавы настрой. Вясна для нас кропка адліку, хочацца сябе адчуваць энергічней, нешта тварыць. І няхай энергія гэтага свята дасі зарад усім жанчынам ствараць прыгожае, непаўторнае і важнае.

 Часткай свята аказаўся ярка прыбраны стэнд Выдавецкага дома «Звязда», на якім можна было ўбачыць і газету «Звязда» і нашы часопісы, а таксама кнігі, што пабачылі свет у «Звяздзе». У якасці сюрпрыза для наведнікаў былі запрошаны аўтары папулярных кніг — паэт Леанід Дранько-Майсюк, у якога ў «Звяздзе» нядаўна пабачыў свет зборнік паэзіі «Скарб», і пісьменніца Людміла Рублеўская, чыя новая кніга — «Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі» ужо шостая ў знакамітай авантурна-прыгодніцкай серыі.

Падчас аўтограф-сесій усе прысутныя маглі атрымаць дароўныя надпісы ад слынных літаратараў, задаць свае пытанні. Леанід Дранько-Майсюк павіншаваў з галоўнай пляцоўкі Свята ўсіх жанчын, а ў якасці падарунка прапанаваў паэзію — самы найлепшы, лірычны падарунак.

«У вашым голасе квітнеюць астры,

Якіх не бачыў я раней.

Мне зразумела ўсё і ўсё няясна…

У Вашым голасе квітнеюць астры,

І кожнай кветцы  Бог сказаў: Квітней...»

Згадзіцеся, гэтыя радкі са зборніка Леаніда Дранько-Майсюка «Скарб» могуць стаць найлепшай віншавальнай паштоўкай каханай жанчыне.

Падчас свята было арганізавана для наведвальнікаў дэгустацыя ад партнёраў праекта -- Мінскага мясакамбіната, Мінскхлебпрама і іншых кампаній. Парадавала выстава беларускіх нацыянальных строяў ад «Скарбніцы». А БелТА прапанавала ацаніць унікальныя фота прыгожых беларусак.

— Я вельмі ўражаная святам, — прызналася Таццяна, жыхарка Савецкага раёна Мінска. — Атмасфера склалася проста цудоўная, лёгкая, вясенняя… Ведаеце, супрацоўнікі «Белпошты» павіншавалі мяне і прапанавалі адправіць бясплатна паштоўку з віншаваннямі дарагому чалавеку. Я напісала матулі… Дзякую за такую магчымасць.

Жанчынам валанцёры дарылі кветкі. Свята і сапраўды стварыла ў удзельнікаў веснавы настрой.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Святлана ІВАНОВА

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».